photo.bymedia.net

photo.bymedia.net

У той вечар была моцная завіруха. Мітынг скончыўся шэсцем да Плошчы Перамогі.

А на наступны дзень, 20 сакавіка, моладзь прыняла рашэнне заставацца на Плошчы і паставіла намёты (у выніку іх колькасць вырасла да трох дзясяткаў), вакол намётаў сталі шчыльным колам людзі. Яны патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі і ўрада.

Мястэчка пратрымалася тры дні. Спачатку затрымлівалі тых, хто нёс удзельнікам прадукты і адзенне, а таксама тых, хто адыходзіў з Плошчы.

Намётавае мястэчка (яго назвалі Плошча Каліноўскага) пратрымалася да ночы 24 сакавіка, пакуль а 4-й раніцы не было знішчана сілавікамі.

Каля 300 чалавек былі затрыманыя і адпраўленыя на суткі на Акрэсціна і ў Жодзіна.

Адбылася зачыстка і 25 сакавіка. Шэсце, якое ўзначальваў Аляксандр Казулін (яго ўдзельнікі ішлі на Акрэсціна), было разагнанае. Сам Казулін быў затрыманы і асуджаны паводле крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0