Псакі падкрэсліла, што падыход адміністрацыі Байдэна да адносін з Расіяй будзе адрознівацца ад падыходу каманды Дональда Трампа. Яна адзначыла, што Байдэн не мае намеру абыходзіць вострыя тэмы ні пры кантактах з прадстаўнікамі Расіі, ні ў публічных выступах.

Пры гэтым Псакі падкрэсліла, што ў некаторых пытаннях, дзе іх інтарэсы супадаюць, Вашынгтон можа супрацоўнічаць з Масквой. У якасці прыкладу яна прывяла дамоўленасці аб мерах па абмежаванні наступальных узбраенняў.

***

17 сакавіка на тэлеканале ABC выйшла інтэрв'ю Джо Байдэна, у якім ён крытычна выказаўся пра Уладзіміра Пуціна. Апроч іншага, адказваючы на пытанне, ці лічыць ён Пуціна забойцам, Байдэн адказаў «так».

Праз некалькі гадзін пасля выхаду інтэрв'ю Байдэна МЗС РФ адклікаў пасла з Вашынгтона для кансультацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0