У ноч на 24 верасня (перад гэтым былі пратэсты, выкліканыя інаўгурацыяй) 36-гадовы кіроўца «Фальксвагена Пасата» наехаў на супрацоўніка ДАІ.

Перад гэтым некалькі дзясяткаў сілавікоў абляпілі машыну мінчука і спрабаваць выцягнуць кіроўцу. Ён паспрабаваў уцячы па сустрэчнай паласе праспекта Дзяржынскага.

ДАІ дагнала яго ў тупіковым двары аднаго з дамоў на вуліцы Разінскай. Калі інспектар выйшаў са службовага аўтамабіля і накіраваўся да «Фальксвагена», той стаў выязджаць заднім ходам з адчыненымі дзвярыма і зачапіў даішніка.

Следчыя мужчыну прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт 363 (супраціў супрацоўніку міліцыі, спалучаны з ужываннем гвалту) КК Беларусі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0