БелТА

БелТА

Лукашэнка зазначыў, што ў гэтым годзе Беларусь накрыла зіма з маразамі, снегападамі і моцным ветрам.

«Такога я ўжо даўно не памятаю. Нечаканасць для нас у тым, што людзі скардзяцца (мы маніторым інтэрнэт), што мы не паспяваем расчышчаць там завулкі, двары, ну і ледзь не падыход да дома і да пад'езда кожнага чалавека, — сказаў ён. — Вядома, нас можна крытыкаваць, але ў такія надзвычайныя моманты трэба, каб людзі самі падключаліся да ўборкі.

Пры гэтым ён звярнуў увагу на тое, што гаворка ідзе аб гарадскіх жыхарах, а не вясковых, паколькі апошнія ў гэтым плане больш самаарганізаваныя, бо расчышчаць снег вакол дома для іх — звычайная праца.

— У горадзе людзей трэба арганізаваць. Калі трэба — дапамагчы інструментам. І выразна людзям сказаць: «Слухайце, сітуацыя такая, гэтая тэрыторыя за вамі, а гэтая — мы вам будзем чысціць», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0