Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская прапанавала арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) ўзяць на сябе арганізацыю дыялогу па вырашэнні крызісу ў Беларусі. Пачаць з экспертнага круглага стала з удзелам ЕС, дэмакратычных сіл Беларусі, КР і прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі. «Мы разлічваем правесці выбары за 45 дзён, і нам патрэбна дапамога ў гэтым», паведамляе яе тэлеграм-канал.

Таксама падчас сустрэчы было закранута пытанне вяртання Навальнага ў Расію.

Святлана заклікала міжнародныя арганізацыі дапамагчы ў арганізацыі бяспечнага вяртання дадому для яе і іншых лідараў дэмакратычных сіл:

«Разам з міжнароднай супольнасцю я б хацела знайсці магчымасці бяспечна вярнуцца ў Беларусь. Паколькі супраць мяне распачалі дзве крымінальныя справы з Міждзяржаўным вышукам, гэта павінны быць спецыяльныя гарантыі майго вяртання. Сітуацыя з Навальным паказала, што ў гэтым патрэбная дапамога міжнароднай супольнасці і, перш за ўсё, АБСЕ», — мяркуе Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0