Ноччу 11 студзеня ратавальнікам паведамілі пра дым у інтэрнаце на вуліцы Кульман у Мінску, піша 112.by.

У будынку спрацавала сістэма абвесткі «маланка», так што адміністрацыя інтэрната яшчэ да прыезду МНС эвакуявала 400 чалавек.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар, прычына высвятляецца. Разглядаецца такая версія: неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0