Трагедыя адбылася ў ноч з 5 на 6 студзеня, паведамляе Следчы камітэт. Кампанія распівала алкаголь у Докшыцкім раёне, пасля чаго двое мужчын з'ехалі на аўтамабілі Volvo.

На 72-м кіламетры аўтадарогі Р-3 «Лагойск — Зембін — Глыбокае — мяжа Латвіі (Урбаны)», паблізу вёскі Ваўча, аўтамабіль зваліўся з моста, перакуліўся і загарэўся. 

Гаспадар аўтамабіля выбраўся з яго і збег з месца здарэння. Ён затрыманы. Другі мужчына — 38-гадовы жыхар Докшыцкага раёна — загінуў на месцы.

Следчыя высвятляюць, хто быў за рулём аўтамабіля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0