Delfi.lt

Delfi.lt

«Палітыкі і кіраўнікі краіны, былыя кіраўнікі павінны паказаць прыклад, павінны паказаць, што яны давяраюць вакцыне ад каранавіруса, навуцы і гэтаму адкрыццю ў барацьбе з пандэміяй», — сказала ў перадачы «Тэма дня» на LRT экс-прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, піша Delfi.

Яна сказала, што і сама гатовая зрабіць прышчэпку, нават публічна. «Вядома, як толькі мяне запросяць, калі я траплю ў нейкую групу, з задавальненнем, нават калі спатрэбіцца, я гатовая зрабіць прышчэпку публічна», — заўважыла Грыбаўскайце.

Літва на гэты момант атрымала дзве партыі вакцыны BioNTech і Pfizer, усяго — 20 475 доз. Зараз чакаюць паступлення трэцяй партыі. У Літве ў першую чаргу прышчапляюць дактароў, якія працуюць з хворымі на каранавірус пацыентамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0