Юрый Васкрасенскі ў эфіры СТБ распавёў падрабязнасці «круглага стала», калі Лукашэнка прыехаў да палітычных зняволеных, у тым ліку Віктара Бабарыкі. Васкрасенскі распавёў аб умовах, якія нібыта паставілі Бабарыку для вызвалення.

«Віктар спытаў: «Дык а што са мной?» Аляксандра Рыгоравіча, прэзідэнт сказаў: «З табой усё проста. Я не хачу, каб ты сядзеў, таму вярні грошы скрадзеныя і не будзеш сядзець». На што Віктар Дзмітрыевіч кажа, што: «У вас інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці, я нічога не прысвойваў». На што прэзідэнт сказаў: «Ну, тады будзе адкрыты суд, і ўсе ўбачаць, хто што прысвойваў». Калі гэта можна назваць умовамі, магчыма, гэта ўмовы наступнага памілавання ў выпадку, калі віна таго ці іншага чалавека будзе даказаная.

Гэты момант цікавы быў, таму што з боку калегаў з КС, з апазіцыі гучала, маўляў, нейкія выстаўленыя ўмовы. Там такія вялікія фігуры, што яны былі цікавыя і ўлада іх баялася, таму прапаноўвала ўмовы. Не, прэзідэнт прыйшоў па-чалавечы проста пазнаёміцца са сваімі апанентамі», — сказаў Васкрасенскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0