Незвычайна падтрымаць наведвальнікаў у гэты час вырашыў Нацыянальны гістарычны музей. Спачатку ўбачыць фота гістарычных дзеячаў у масках можна было толькі ў інстаграме, а колькі дзён таму такія ж здымкі размясцілі па ўсім будынку, паведамляюць Мінск-навіны.
«Праз сацыяльныя сеткі стараемся падбадзёрыць мінчукоў, бо самі перажываем і хвалюемся. Спрабуем паказаць, што мы разам і справімся з гэтым, галоўнае — выконваць усе меры бяспекі, — распавядае загадчык аддзела інфармацыйна-выставачнай работы Анастасія Наркевіч. — Вось і на гістарычных дзеячаў надзелі маскі, каб яны ад нас не адрозніваліся. Калі гэта прымусіць кагосьці ўсміхнуцца, гэта ўжо будзе добра. Такія карцінкі на дзвярах ля галоўнага ўвахода і каля ўваходаў у экспазіцыйныя залы — яшчэ адзін напамін аб абавязковым масачным рэжыме ў музеі. У выпадку адсутнасці маскі супрацоўнікі робяць заўвагу, але, як распавялі ва ўстанове, амаль усе наведвальнікі да нашэння сродкаў індывідуальнай абароны ставяцца адказна».
З-за пандэміі скарачаць рэжым працы музея не сталі — ён па-ранейшаму адкрыты штодня з 11 да 19 гадзін. А вось наведнікаў паменела