Дзясяткі тысяч мінчукоў выйшлі на марш памяці замучанага Рамана Бандарэнкі. Колькасць затрыманых, па нашых ацэнках, перавысіла 1100 чалавек.

Пратэсты зноў ахапілі ўсю Беларусь: выйшлі Гомель, Віцебск, Гродна, Баранавічы, Ліда, Салігорск, Маладзечна, Жодзіна ды іншыя гарады.

Мінчукі сталі сведкамі драматычных сцэн у заходніх і паўночных кварталах горада. Сілавікі разграмілі мемарыял Рамана Бандарэнкі на плошчы Перамен і зладзілі аблаву ў квартале вакол яе. Аблава працягваецца ўжо больш за 8 гадзін. У квартале затрымліваюць усіх, хто там не прапісаны.

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы назваў акт знішчэння мемарыяла Бандарэнкі «сатанінскім».

Супраць мірных дэманстрантаў у Мінску ўжывалі святлошумавыя гранаты і слезацечны газ. Ёсць параненыя.

Сярод затрыманых сёння — тры выбітныя анколагі з РНПЦ імя Аляксандрава, у тым ліку намеснік дырэктара інстытута Павел Маісееў; вядомы выдавец, 74-гадовы Барыс Пастарнак; выбітны гісторык Антон Дацкевіч; акцёр Ілля Ясінскі; два дзясяткі журналістаў, у тым ліку фатограф «Нашай Нівы» Шура Піліповіч-Сушчыц і журналістка «Белсата» Кацярына Андрэева.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0