У жніўні хтосьці зняў з будынка Падгор'еўскага сельвыканкама ў Магілёўскім раёне чырвона-зялёны сцяг і замацаваў на яго месцы бел-чырвона-белы сцяг.
Следчаму камітэту прапанавалі завесці крымінальную справу за «здзек з дзяржаўнага сцяга». Але следчыя не ўбачылі складу злачынства — сцяг жа не пацярпеў.
Але пракуратура не пагадзілася, гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.
Пракуратура раёна сама завяла крымінальную справу. Кажуць, заўважылі на сцягу сляды ад падэшваў абутку. А значыцца, гэта непаважлівае і грэблівае стаўленне да дзяржаўнага сімвала.
Хто памяняў сцяг, невядома. Яму пагражае разнастайнае пакаранне — ад грамадскіх працаў да «хіміі» на год.
0
0
0
0
0
0