Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларусь перажывае няпросты перыяд, звязаны з абаронай свайго суверэнітэту, захаваннем стабільнага ўнутранага становішча і паглыбленнем грамадскага дыялогу. Па яго словах, калейдаскоп падзей гэтага года стаў экзаменам не толькі для дзеючай улады, але і для ўсяго беларускага грамадства.

«Як кіраўнік дзяржавы адказна заяўляю, што мы здольныя эфектыўна супрацьстаяць знешнім выклікам і пагрозам, забяспечыць унутрыпалітычную стабільнасць, не дапусціць грамадзянскага расколу і самавольства асобных радыкальных элементаў. Мы рашуча абараняем інтарэсы большасці грамадзян, якія прагаласавалі за адзіную Беларусь і выступаюць за незалежную і ўстойлівую дзяржаву», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На цырымонію ў Палац Незалежнасці прыбылі новы апостальскі нунцый, паслы Венесуэлы, Ірана, КНДР, Сірыі, Турцыі і Японіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0