БАЖ
Чацвер — адзіны дзень перадач на Акрэсціна. У 9:00 мы запісаліся ў чаргу пад нумарам 112, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў у сваім тэлеграм-канале.
З раніцы вялікая калона аўтазакаў з затрыманымі выехала ў Баранавічы. Цяпер людзі стаяць у чарзе, каб даведацца, ці засталіся іх родныя на Акрэсціна.
Родныя арыштаваных журналістаў таксама чакаюць тут. Пазней высветлілася, што Вадзіма Заміроўскага, Усевалада Зарубіна, Арцёма Маёрава перавялі ў Баранавічы.
0
0
0
0
0
0