З 20 кастрычніка ў Беларусі цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку, паведамляе «Белнафтахім».
Фота Надзеі Бужан.
З 20 кастрычніка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 69 капеек, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 79 капеек, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 1 капейка, Дызель — 1 рубель 79 капеек.
Апошні раз цана на паліва змянялася 10 мая.
0
0
0
0
0
0