Юлію Карначову затрымалі ў Гродне 29 верасня каля 13.00, калі яна з прыяцелем накіроўвалася да адваката. Аўтамабіль Jeely ехаў за актывісткай ад яе дома ў мікрараёне Баранавічы. Каля прыпынку супрацоўнік ДАІ загадаў кіроўцу спыніцца, двое міліцыянтаў у грамадзянскай форме папрасілі Юлію выйсці з аўтамабіля і затрымалі, піша Hrodna.life.
Яе павезлі дадому і правялі там ператрус. Затым, па паведамленнях прыяцеля, яе павезлі ў Следчы камітэт «пагутарыць». Тэлефон Юліі адключаны.
Юлія Карначова — актывістка «Страны для жизни». Раней яе судзілі за ўдзел у пікетах.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
0
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
0
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
0
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
0
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
0
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)
0