28 жніўня ў Берліне адбылася сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕС. Кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс распавёў Радыё Свабода пра вынікі нарады.
Вельмі важна, каб мы не забыліся пра Беларусь. Праз два-тры тыдні адбудзецца нешта значнае ў іншай кропцы свету, і вельмі важна, каб мы не забыліся пра тое, што будзе адбывацца ў той гарачай кропцы, якую мы абмяркоўваем. Я хачу, каб ЕС займаўся Беларуссю і ў будучыні, а не толькі да канца гэтага тыдня.
Нам трэба працягваць рабіць палітычны ціск праз механізмы АБСЕ, праз узаемадзеянне з Расіяй, праз механізм ААН, праз двухбаковыя кантакты.
0
0
0
0
0
0