Кіраўніцтва Мінскага трактарнага завода мае намер адправіць усіх актывістаў прадпрыемства ў камандзіроўку на Аршанскі інструментальны завод, які ўваходзіць у склад холдынгу. Пра гэта распавялі работнікі МТЗ, піша Tut.by.

— Сёння ў 11.00 — у рабочых у гэты час абед пачынаецца — была сустрэча на тэрыторыі завода, на якую прыйшоў намеснік гендырэктара па вытворчасці, — распавядаюць работнікі. — Ён забараніў раздаваць любыя ўлёткі і сказаў, каб у 11.20 былі ўсе на працоўных месцах. Чуткі пра тое, што актывістаў хочуць адправіць у камандзіроўку на Аршанскі інструментальны завод на месяц, хадзілі з самай раніцы. Потым гэтую інфармацыю давялі начальнікі ў цэхах.

Па словах работнікаў, адправіць у камандзіроўку хочуць каля 20 чалавек. Загаду пакуль не было, але спіс прозвішчаў ужо ёсць у кадравікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0