Фота са старонкі Андрэя Вароніна ў фэйсбуку

Фота са старонкі Андрэя Вароніна ў фэйсбуку

Пра гэта Андрэй Варонін, які валодае мэблевай майстэрняй Woodworks, напісаў у сваім фэйсбуку.

«Па мяне прыйшлі. Толькі ў нядзелю я ішоў па Мінску з двухсоттысячным натоўпам, а сёння я ўжо ў бягах. Усё адбылося вельмі імкліва, яны доўга з такімі рэчамі не цягнуць.

Мне апячаталі ўсю майстэрню з усімі станкамі, матэрыялам і вырабамі. Да бацькоў прыходзілі следчыя, праводзілі вобшук, перавярнулі ўсё дагары нагамі, напалохалі маму. Хлопцаў з маёй каманды ўчора дапытвалі 5 гадзін, забралі тэлефоны. Прыязджалі да іх дадому».

Ён піша, што ў віну ставяць нявыплату падаткаў і ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры. Гэта крымінальная справа, тэрмінам да 5 гадоў.

Ці звязана гэта з тым, што я ўвайшоў у склад Каардынацыйная рады па Брэстчыне? Ці звязана гэта з маёй грамадзянскай пазіцыяй? Ці звязана гэта з маімі заклікамі і пратэстам на працягу апошніх месяцаў? Вядома!» — напісаў ён.

Варонін звяртаецца да заказчыкаў, што выканае ўсе свае абавязацельствы.

«Можа, яны і змогуць адабраць у нас станкі і драўніну, але нашы ўменні і навыкі ніхто не адбярэ. Мы купім новыя станкі і зноў будзем працаваць і рабіць для вас прыгожыя рэчы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0