9 жніўня ў 9 гадзін вечара Дзяніса скінуў шчытом з ровара супрацоўнік міліцыі. Хлопец зламаў руку. З пераломам яго затрымалі на вуліцы Першамайскай і адвезлі ў ГАУС. Пасля неаднаразовых просьбаў самога Дзяніса, умяшання бацькоў выклікалі хуткую. Хлопца адвезлі ў бальніцу, дзе ён правёў 12 дзён. Хлопцу зрабілі аперацыю на правай руцэ. Найбліжэйшыя паўтара месяца ён правядзе з гіпсам.

Мама Наталля адзначае, што медыцынскі персанал быў вельмі клапатлівы. На такое добразычлівае стаўленне да сына з боку работнікаў бальніцы і не разлічвала. Яшчэ большым сюрпрызам стала тое, што супрацоўнікі медыцынскай установы перадалі сродкі сям'і на куплю новага ровара, піша «Медыя-Палессе». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0