Міністэрства замежных спраў Украіны адрэагавала на заяву прэс-сакратара МЗС Беларусі.

МЗС Беларусі рэзка адказаў Зяленскаму

У адказе, змешчаным на сайце МЗС Украіны, адзначаецца, што гвалт і пошук ворагаў — гэта шлях у нікуды.

«Для нас Беларусь — суседняя дзяржава, з якой мы заўсёды імкнуліся і імкнёмся да сяброўскіх адносін.

Разумеем эмацыйную перагружанасць калег з беларускага МЗС, але раім не адкідаць каштоўных сяброўскіх парад.

Вопыт украінскай Рэвалюцыі Годнасці вучыць менавіта таму, што не слухаць меркаванне грамадства і парады сяброў, а замест гэтага пракладаць сабе дарогу наперад дубінкамі — гэта шлях у нікуды. Мы шчыра жадаем Беларусі годна прайсці ўсе выпрабаванні, умацаваць сваю незалежнасць і дэмакратыю», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0