Заява апублікавана на сайце Dev.by

EPAM выдзяляе сродкі для аказання медыцынскай, псіхалагічнай, юрыдычнай і іншых відаў падтрымкі пацярпелым падчас мірных акцый пратэсту ў Менску і іншых гарадах Беларусі.

Кампанія вядзе экстранныя перамовы з шэрагам кампетэнтных у гэтай сферы міжнародных арганізацый, каб выпрацаваць легальны і празрысты механізм аказання такой дапамогі, і прапануе іншым кампаніям і патэнцыйным партнёрам далучыцца да ініцыятыў.

У дадатак EPAM адкрывае праграмы па навучанні і перакваліфікацыі для грамадзян Беларусі, якія не маюць вопыту работы ў IT.

Інтэнсіўны трохмесячны курс будзе праходзіць у анлайн і афлайн-фарматах у Мінску і ўсіх абласных цэнтрах, дзе знаходзяцца офісы кампаніі (Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў). У залежнасці ад колькасці заявак і агульнага ўзроўню падрыхтоўкі EPAM будзе прымаць рашэнне аб пашырэнні спісу праграм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0