26 ліпеня ў гарадскім парку Пінска прайшоў пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай, паведамляе Медыя-Палессе.

Святлана, а таксама Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала на пікет не прыехалі, у нядзелю яны былі на Гомельшчыне. Але ў Пінск яны прыедуць пазней.

Таму на сцэну падымаліся юрысты, эканамісты, рабочыя, студэнты, хатнія гаспадыні. Кожны расказваў пра сваё жыццё. І ў агульным у іх выступленнях гучала жаданне пераменаў. І гэтыя перамены яны звязваюць з імем Святланай Ціханоўскай.

У гарадскім парку на працягу 2 гадзін рэгулярна гучала дружнае: «Света! Света!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0