Колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце дасягнула лічбы 16 млн 200 тысяч, паведамляе Сусветная метрыка. Універсітэт Джонса Хопкінса дае лічбу 16 млн 46 тысяч.

Учора было зафіксавана 259 тысяч выпадкаў, пазаўчора быў рэкорд — амаль 289 тысяч. За ўчора памерлі 5 724 чалавекі

Найбольшы прырост новых выпадкаў захворвання за суботу ў ЗША і Бразіліі — 67 і 48 тысяч.

Таксама паведамляецца, што Паўночная Карэя ўпершыню заявіла пра выпадак падазрэння на COVID-19. Нібыта ён «незаконна перасёк» мяжу КНДР, перадае Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі.

Яго выявілі ў горадзе Кэсон, які знаходзіцца ля мяжы з Паўднёвай Карэяй. «У сувязі з небяспекай, якая можа прывесці да разбуральнай катастрофы» у горадзе, Кім Чэн Ын склікаў экстраннае пасяджэнне палітбюро кіруючай Працоўнай партыі КНДР. Усіх, хто кантактаваў з верагодным хворым, змясцілі на каранцін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0