Антон Трафімовіч.

Антон Трафімовіч.

Увечары 15 ліпеня ў Менску ў раёне Нямігі схапілі карэспандэнта Радыё Свабода Антона Трафімовіча і пазаштатную карэспандэнтку агенцтва БелаПАН Віялету Саўчыц. Пазьней высьветлілася, што іх завезьлі ў Заводзкае РУУС. А 20:34 журналістаў вызвалілі.

Незадоўга да затрыманьня Антон Трафімовіч вёў жывы рэпартаж ад будынка Цэнтральнай выбарчай камісіі. Вось што ён расказаў пра затрыманьне:

«Калі я выйшаў з вуліцы Мясьнікова на Нямігу, каля мяне прыпыніўся мікрааўтобус, адкуль выбеглі 6-7 чалавек, двое ў форме АМАПа, астатнія — у цывільным. Мне закруцілі рукі за сьпінай, засунулі ў рот руку, каб я не крычаў. Пры затрыманьні моцна стукнулі па носе.

У мікрааўтобусе мяне пасадзілі на падлогу на калені, надзелі кайданкі за сьпінай, увесь час трымалі галавой уніз. У мяне цякла кроў, але супрацоўнікі міліцыі на гэта не рэагавалі. Уся падлога пада мной была ў крыві, вопратка таксама запэцканая кроўю.

Ніхто не прадстаўляўся, не сказалі, на падставе чаго затрымліваюць. Проста кінулі ў мікрааўтобус і адвезьлі ў Заводзкае РУУС. Толькі там дазволілі вымыць твар ад крыві. Праз гадзіну адпусьцілі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?