На канале АНТ выйшаў чарговы сюжэт пра нашумелую «справу Белгазпрамбанка». Сцвярджаецца, што ў цэнтральным офісе ў Мінску доўгі час працавала так званая «чорная каса».
Якія прэтэнзіі выстаўляюцца Бабарыку?
Па-першае, кажуць, што «для сваіх» валюту нібыта мянялі па спецыяльным курсе. У прынцыпе, гэта звыклая практыка большасці банкаў — для кліентаў з вялікімі сумамі на абмен выстаўляюцца больш выгадны курс.
Другая прэтэнзія датычыцца куплі і продажу аблігацый «на прад'яўніка». Калі аблігацыі купляюцца на вялікую суму — больш за прыблізна $11 500, — трэба паказваць пашпарт. Тады імя пакупніка заносіцца ў спецыяльную базу. Але калі купляць, напрыклад, 10 разоў па $10 тысяч, то дакументы можна не паказваць. Так і рабіла кіраўніцтва Белгазпрамбанка. Зрэшты, такой жа незабароненай схемай могуць карыстацца і любыя іншыя грамадзяне.