Паводле апытання exit poll, праведзенага незалежнай сацыялагічнай службай Ipsos, дзеючы прэзідэнт Анджэй Дуда атрымаў 50,4%, а Рафал Тшаскоўскі — 49,6%. У Ipsos паведамілі, што на падставе гэтага даследавання пакуль немагчыма дакладна прадказаць пераможцу выбараў. Хібнасць пры апытанні exit poll складае 2 працэнтныя пункты, а розніца ў падтрымцы паміж двума кандыдатамі складае 0,8 працэнтных пункта.

Дуда — прадстаўнік кіруючай нацыянальна-кансерватыўнай кааліцыі PiS; Тшаскоўскі — мэр Варшавы, намеснік кіраўніка апазіцыйнай ліберальнай «Грамадзянскай платформы».

Яўка на выбарах склала 68,9%. Гэта рэкорд для Польшчы, дзе звычайна на выбары прыходзіць 50—60% выбарцаў.

Дзяржаўная выбарчая камісія падвядзе афіцыйныя вынікі на працягу 48 гадзін. Па словах яе сакратара Магдалены Петжак, крайні тэрмін падвядзення вынікаў галасавання — позні вечар аўторка. 

Таксама польскія СМІ адзначаюць, што экзіт-полы не ўлічваюць галасоў за мяжой, дзе большасць выбарцаў галасуе за лібералаў.

rp.pl

rp.pl

Першы тур прайшоў 28 чэрвеня. Дуда ў ім набраў 43,5%, Тшаскоўскі — 30,46%.

Першапачаткова выбары павінны былі прайсці ў маі, але іх перанеслі з-за каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0