Кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк расказаў сваю версію таго, што здарылася на пікеце па зборы подпісаў за Аляксадра Лукашэнку каля «Дана Мола». Тады актывісты яго арганізацыі не пазналі вышэйшае начальства, лідара прафсаюзаў і кіраўніка перадвыбарчага штаба Лукашэнкі Міхаіла Орду і кінуліся на яго з пытаннем «Колькі вам заплацілі за эфір?»

Чытайце. Актывісты БРСМ разам з дэпутатам Клішэвічам памылкова накінуліся на Орду: «Колькі вам заплацілі?!» ВІДЭА

«Пытанне «Колькі вам заплацілі?» гучала ў адрас нашых калег, калі можна назваць калегамі, то-бок сродкаў масавай інфармацыі, якія фінансуюцца, само сабой, не на беларускія грошы даўным-даўно і ачарняюць нашу краіну. Гэта пытанне было ім. Акрамя нашых хлопцаў і дзяўчат была і іншая моладзь, якая правакавала і стала падхопліваць.

Але зрэагаваў на гэта пытанне Міхаіл Сяргеевіч, атрымалася такая мешаніна. 

На пытанне блогера, ці адбыўся пасля разбор сітуацыі на вышэйшым узроўні, кіраўнік БРСМ адказаў: «Не, гэта ж вуліца. Міхаіл Сяргеевіч даў афіцыйнае інтэрв'ю, адышоў, за ім сталі бегчы. Было пытанне ў небяспецы нават, пачалася такая мешаніна… Там былі нашы хлопцы і дзяўчаты, а былі і не нашы.

Сёння разабраць і сказаць «так, гэта канкрэтна БРСМ, канкрэтна на Арду (Варанюк ставіць націск менавіта так, на другі склад — «НН») нешта казаў» мы не можам»,

— расказаў Варанюк у інтэрв'ю YouTube-каналу «Не па тэліку»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0