Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра супрацьстаянне паміж ЗША і Кітаем. Фрагмент яго выступу паказалі ў эфіры тэлеканала БТ-1.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што амерыканцы пачалі губляць пазіцыі. Ён прызнаўся, што часам сімпатызуе Дональду Трампу, але не можа пагадзіцца з тым, што той адкрыў усе франты і ваюе з усім светам.

«Калі яго дзяржсакратар [Майкл Пампеа] быў у мяне, мы з ім абмяркоўвалі гэтую тэму, і я яму задаў пытанне, калі сам-насам сустракаліся: «Вы навошта ваюеце з усім светам? Гэта вам дорага будзе каштаваць. Навошта вы адкрылі фронт супраць Расіі?» У ваенных адносінах Расія краіна магутная», — заўважыў Лукашэнка.

Ён дадаў, што ідзе не толькі гандлёвая вайна — па ўсім усходнім, паўднёва-ўсходнім узбярэжжы амерыканцы акружаюць Кітай.

Паводле яго слоў, амерыканцы актывізавалі ўсе сілы вакол Кітая і стымулююць бязладдзе ўнутры краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0