Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Адрасную сацыяльную дапамогу акажуць мінчанам, якія знаходзіліся ў адпачынку за свой рахунак па ініцыятыве наймальніка, гаворыцца ў тэлеграм-канале Мінгарвыканкама.

Гаворка ідзе пра работнікаў сталічных арганізацый, якія знаходзіліся ў сацыяльных адпачынках па ініцыятыве наймальніка без захавання заработнай платы і якія маюць сярэднедушавы даход за папярэднія 3 месяцы на кожнага члена сям’і ніжэй велічыні бюджэту пражытковага мінімуму — 246,78 рублёў.

Выключэнне — бюджэтныя арганізацыі і прыраўнаваныя па аплаце працы да бюджэтных.

За прадастаўленнем дапамогі неабходна звяртацца ў органы сацыяльнай абароны па месцы рэгістрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0