У перадапошні дазволены дзень збору подпісаў, 18 чэрвеня, вылучэнцы ў кандыдаты сустаршыня партыі БХД Вольга Кавалькова, кіраўнік партыі АГП Мікалай Казлоў, кіраўнік Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч арганізавалі каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі ў 18:00 правядзенне пікетаў па зборы подпісаў — «Пікет салідарнасці».

Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

Спачатку чарга расцягнулася з Белдзяржфілармоніі да Плошчы Перамогі, а потым і да Плошчы Незалежнасці. Пікет па зборы подпісаў скончыўся каля 21 гадзіны, выбарчы пікет перарос у самастойную акцыю. 

Праваабаронцы налічылі больш за 2 тысячы ўдзельнікаў акцыі.

Пасля 22 гадзін па гораду пачалі ездзіць аўтазакі і міліцэйскія машыны. Міліцыянеры патрабавалі ў удзельнікаў акцыі разысціся і папярэджвалі аб адказнасці. Машыны, якія праязджалі па праспекце Незалежнасці, сігналілі ў знак салідарнасці з удзельнікамі і ўдзельніцамі акцыі. ДАІ перакрывалі некаторыя ўчасткі дарогі.

У 00:40 на Кастрычніцкую плошчу пачалі падганяць аўтазакі. Людзі пачалі разыходзіцца. Акцыя доўжылася каля сямі гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0