У Лельчыцкім раёне мужчына вынес з суседняй палаючай хаты дваіх дзяцей. Здарэнне адбылося 2 чэрвеня прыблізна ў 14.30 у вёсцы Іванава Слабада, паведамляюць ратавальнікі.

Мясцовы жыхар убачыў у акне палаючага суседняга дома дзяцей. Ён спрабаваў патрапіць у яго праз дзверы, аднак яны ўжо гарэлі. Таксама да прыезду пажарных агнём быў ахоплены дах і гаспадарчыя пабудовы. Мужчына залез у хату праз акно і вынес двух дзяцей 4-х і 7-мі гадоў, яны не пацярпелі. Маці дзяцей у гэты момант знаходзілася на агародзе, бацька з сям'ёй не жыве.

Асноўная версія прычыны пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0