Расійскі рубель даражэе дзявятыя таргі запар. Сёння на таргах у Мінску ён вырас на 0,0303 (+0,88%) да 3,4795 за 100 адзінак.

Валюта ўсходняга суседа з 20 мая вырасла з 3,3319 беларускага.

Дарэчы, максімальна расійскі рубель каштаваў у гэтым годзе на таргах 12 лютага — 3,480 за 100 адзінак, а потым пачалося падзенне (найбольшае было ў сакавіку на фоне падзення цэнаў на нафту). 18 сакавіка 100 расійскіх рублёў каштавалі 3,1575 беларускага.

Даляр сёння апусціўся на 0,0027 да 2.3981.

Еўра знізіўся на 0,0002 да 2,6734.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0