Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У аўторак раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні, умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад + 1°С па паўночным усходзе да +10°С па паўднёвым захадзе краіны, месцамі замаразкі 0…-2°С, максімальная днём +11…+17°С, піша Tut.by.

У сераду, 20 мая, стане халадней. Ноччу +1…+8°С, максімальная днём +8…+14°С, па паўднёвым захадзе да +16°С.

У чацвер днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу +1…+5°С, месцамі замаразкі 0…-3°С; максімальная тэмпература днём +7…+14°С.

22 мая ў пятніцу ў начныя гадзіны па паўночным усходзе магчымы мокры снег. Ноччу +1…+6°С, у асобных раёнах замаразкі 0…-3°С; днём +8…+15°С, па захадзе да +17°С.

У суботу ў асобных раёнах замаразкі 0…-3°С; максімальная тэмпература днём +12…+18°С.

24 мая, у нядзелю, +3…+9°С, максімальная днём +13…+18, па захадзе Беларусі на пару градусаў цяплей.

Змяненне ў характары атмасферных працэсаў, а значыць, некаторае пацяпленне чакаецца толькі ў апошняй пяцідзёнцы мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0