Першае здарэнне адбылося на вуліцы Розы Люксембург, каля дома №136. У 15.30 на нумар «101» паступіла паведамленне аб дапамозе кацяняці. Жывёла забралася пад капот легкавога аўтамабіля «Опель Вівара», паведамляе МНС.

Работнікі МНС пры дапамозе падручных сродкаў вызвалілі кацянё з «пасткі». Ён не пацярпеў. Аналагічны выпадак адбыўся праз некалькі гадзін на вул. Філімонава, 14.

У 18.55 на нумар «101» патэлефанавала дзяўчына і распавяла пра кацянё пад капотам аўтамабіля «Фальксваген Пасат». Паколькі ў гэты час дапамога людзям не патрабавалася, ратавальнікі адгукнуліся на просьбу і дапамаглі жывёле. Выратаванае кацяня забрала да сябе дзяўчына, якая і патэлефанавала ў МНС.

Падобныя выпадкі не ўваходзяць у кампетэнцыю ратавальнікаў. Кожны такі званок з просьбай аб дапамозе разглядаецца індывідуальна. Аднак зыходзячы з меркаванняў гуманізму і пры наяўнасці магчымасці ратавальнікі адгукаюцца на такія выпадкі, піша МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0