Тэлеграм-канал «Пул першага» апублікаваў фрагмент гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з расійскім алігархам Гуцэрыевым па тэлефоне. Запіс зроблены падчас суботніка ў Петрыкаўскім раёне.

«Не трэба мне гэтыя тэсты, у нас мы іх робім… Ты не спяшайся, а лепш 10 КТ, камп'ютарныя. […] Для таго, каб дыягнаставаць пнеўманію, гэта нам больш патрэбна. Усё астатняе не трэба, лепш дзясятак КТ і ўсё. Міша, больш нічога не трэба, прыедзеш, пагаворым потым. Добра, ну бывай, бывай», — сказаў Лукашэнка расійскаму бізнэсмену.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0