Сетка «КіноМінска» часова прыпыніла паказы фільмаў у 12 кінатэатрах, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» на прадпрыемстве.

«Дарагія гледачы, з-за пераносаў буйных кінарэлізаў, а таксама ў сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй і спадам глядацкай актыўнасці мы прынялі рашэнне скараціць колькасць пляцовак для дэманстрацыі кіно», — паведамляецца на афіцыйным сайце.

Працягвае працаваць толькі шматзальны кінатэатр «Беларусь».

У сетцы «КіноМінска» падкрэсліваюць: у кінатэатры створаны ўсе ўмовы для бяспекі гледачоў.

— Мы павялічылі інтэрвал паміж сеансамі, каб праветрыць кіназалы і апрацаваць крэслы адмысловымі дэзынфекцыйнымі сродкамі, а ў фае ўсталявалі дазатары з антысептыкам для рук. Намі прадугледжана адмысловая схема продажу квіткоў (рассаджвання ў глядзельнай зале), якая павялічвае адлегласць паміж гледачамі падчас прагляду кінафільмаў, — адзначаюць на прадпрыемстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0