Рашэнне пра пачатак заняткаў у школах прымалася пасля аналізу эпідсітуацыі ў краіне. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, размаўляючы з работнікамі бабруйскага прадпрыемства «Славянка», перадае БЕЛТА.

«Трэба паціху на працягу тыдня ўцягвацца ў гэты працэс», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік краіны дадаў: «Я назіраю рэакцыю людзей. Людзі розныя. Апазіцыянеры пачалі папісваць у асобных там тэлеграм-каналах, жоўтай прэсе… Вось Лукашэнка там «адказнасць пераклаў» на бацькоў. Слухайце, ну дзікунства поўнае. Я, напэўна, залішне бяру на сябе адказнасць. Я на сябе ўвесь гэты цяжар усклаў. Хаця многія кажуць, вось прэзідэнцкія выбары… Ды не трэба наперадзе каня бегчы! Я ж прэзідэнт, пакуль я за гэта адказваю. Пакінь я адказнасць, не ўскладзі, вы ж усё роўна з мяне спытаеце. Такая практыка ў нас ужо ў краіне. Хто вінаваты, не вінаваты — прэзідэнт. Таму я займаюся гэтымі пытаннямі. Я сумленна і адкрыта сказаў, што я катэгарычна супраць падаўжэння канікул. Прааналізавалі думкі, хочуць на тыдзень падоўжыць. Добра, я працягнуў. Але сказаў, што я катэгарычна супраць».

«Хто как хаціт, той так і вучыцца». Поўны хаос у школах у першы дзень пасля канікул

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0