Здароўе старшыні Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ына пагоршылася пасля перанесенай ім аперацыі. ЗША вывучаюць выведвальныя звесткі пра яго стан, паведамляе тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу ў амерыканскай адміністрацыі.

Паводле яго, паўночнакарэйскі лідар 15 красавіка ўпершыню за доўгія гады прапусціў урачыстую цырымонію з удзелам прадстаўнікоў кіраўніцтва краіны з нагоды гадавіны з дня нараджэння Кім Ір Сена. Апошні раз ён з'яўляўся на публіцы 11 красавіка на пасяджэнні Палітбюро ЦК Працоўнай партыі Карэі па пытаннях унутранай палітыкі.

Крыніца тэлеканала сцвярджае, што звесткі пра стан здароўя адсочвае амерыканская разведка. Згодна з яе інфармацыяй, здароўю лідара КНДР можа пагражаць сур'ёзная небяспека, ён пад наглядам лекараў. Іншыя падрабязнасці не раскрываюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0