Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня запаліў свечку ў Свята-Благавешчанскім Лядзенскім храме ў Смалявіцкім раёне, перадае БЕЛТА.

Свята-Благавешчанскі Лядзенскі храм знаходзіцца на тэрыторыі мужчынскага манастыра ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды. Кіраўнік дзяржавы прыехаў у царкву разам са сваім малодшым сынам Мікалаем. Коратка пагутарыўшы з прыхаджанамі, ён запаліў свечку і павіншаваў вернікаў са святам Вялікадня.

Кіраўнік краіны казаў на гэтым тыдні: «Яшчэ раз падкрэсліваю: мы дарогу да храма нікому не закрываем. Гэта маё цвёрдае патрабаванне. Мы нікому нічога не забараняем. Мы гэта давялі да кіраўніцтва ўсіх цэркваў, канфесій, у тым ліку і праваслаўнай царквы. Хто хоча, той памоліцца, сходзіць у храм. Я буду ў царкве. Гэта мая традыцыя. Я рэдка бываю, але на Каляды і Вялікдзень я заўсёды ў царкве. Звычайна ў раёны выязджаю, бываю ў гэтых маленькіх цэркаўках», — казаў Аляксандр Лукашэнка.

А вось Пуцін упершыню за доўгі час не хадзіў на службу, а павіншаваў расіян з дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0