Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Сёння праваслаўны свет адзначае Вялікдзень. Тыдзень таму адно з двух галоўных царкоўных святаў года адзначалі католікі і пратэстанты.

Свята праходзіць ва ўмовах пандэміі каранавіруса. Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы і РПЦ заклікалі не ісці ў храм, не асвячаць ежу.

Для асвячэння велікоднага стала дома дастаткова прачытаць над ім велікодны трапар. Па-беларуску гэта: «Хрыстос уваскрос з мёртвых, смерцю смерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыццё дараваў!». А па-царкоўнаславянску: «Хрісто́с воскре́се із ме́ртвых, сме́ртію смерть попра́в, і су́шчім во гробе́х Жіво́т дарова́в».

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік выказаў надзею, што ўсе правядуць свята дома.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нічога забараняць не будзе і сам пойдзе на Вялікдзень у храм: 

«Яшчэ раз падкрэсліваю: мы дарогу да храма нікому не закрываем. Гэта маё цвёрдае патрабаванне. Мы нікому нічога не забараняем. Мы гэта давялі да кіраўніцтва ўсіх цэркваў, канфесій, у тым ліку і праваслаўнай царквы. Хто хоча, той памоліцца, сходзіць у храм. Я буду ў царкве. Гэта мая традыцыя. Я рэдка бываю, але на Каляды і Вялікдзень я заўсёды ў царкве. Звычайна ў раёны выязджаю, бываю ў гэтых маленькіх цэркаўках», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Беражыце сябе, заставайцеся дома. Вы патрэбныя здаровымі сваім дзецям, бацькам, родным, сябрам, нам.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0