Днём 16 красавіка ў адной з кватэр у аграгарадку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна было знойдзена цела 54-гадовага мужчыны з нажавым раненнем, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэта.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, выявіўшы шэраг слядоў і прадметаў, па якіх прызначаны экспертызы.

Распачатая крымінальная справа па артыкуле «забойства».

Затрыманыя трое мясцовых жыхароў, з якімі напярэдадні загінулы распіваў спіртныя напоі ў сваёй кватэры. Высвятляюцца абставіны злачынства і роля кожнага з затрыманых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0