Докшыцкія СМІ і суполкі ў сацыяльных сетках паведамляюць, што ў мясцовым храме Пакрова Багародзіцы замірыточыла ікона Лукі Крымскага.

«Наша Ніва» звязалася з пратаірэем царквы, айцом Георгіем Мялешкам, каб ён падрабязней расказаў пра гэты выпадак.

«Гады тры таму нашы паломнікі ездзілі ў Маскву, куды прывозілі частку мошчаў Мікалая Цудатворцы. Нашы людзі купілі там гэты абраз і прывезлі ў падарунак царкве. Абраз выкананы на лістах ДСП. Ладненькая такая ікона, вельмі насычаная, яркая», — кажа Георгій Мялешка.

Тое, што ікона заміраточыла, заўважылі вернікі падчас усяночнай службы ў ноч на Вербную нядзелю. «Паклікалі мяне прыхаджане, паказваюць нейкая біятачэнні на іконцы. Ну я думаю, дай рызыкну, паспрабую выцерці чыстай анучкай.

Назаўтра вяртаюся — на правай шчацэ зноў кропачка, нават не кропачка, а сантыметры два».

На сёння айцец Георгій знёс ікону да сябе ў алтар. «Людзі прыходзяць, прыкладваюцца, цалуюць, хоць я кажу гэтага не рабіць. Хай пакуль там у мяне пастаіць. Я дакладваю ўладыку, паглядзім, што ён скажа рабіць».

Айцец Мялешка адзначае, што Лука Крымскі (ці Сімферопальскі) быў медыкам, таму не выключае, што такая падзея магла супасці з сітуацыяй з каранавірусам. «У нас у горадзе абстаноўка вельмі няпростая, шмат хворых. Шмат ужо людзей прыходзіць у царкву ў масках».

Тым не менш служба на Вялікдзень мае адбыцца ў звычайным графіку. «У нас жа не забараняецца нічога. Калі людзі баяцца заходзіць у царкву, то ў нас добрыя дынамікі ёсць, хай ля царквы пастаяць. Калі кепска сябе адчуваюць, то ні ў якім разе ісці не трэба», — адзначае святар.

Чытайце:

Докшыцкая пляма. За некалькі дзён у маленькім гарадку ад пнеўманіі памерлі, як мінімум, трое

У Докшыцах памерлі яшчэ двое, якія былі на штучнай вентыляцыі лёгкіх. Усяго нам вядомыя ўжо сем памерлых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?