Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

На таргах у Мінску даляр працягвае зніжацца. 14 красавіка курс амерыканскай валюты знізіўся на 0,0078 да 2,4535.

Еўра зніжаецца на 0,0139 да 2,6824.

Расійскі рубель апусціўся на 0,0027 да 3,3347 за 100 адзінак.

Даляр даражэў у сакавіку на фоне падзення цаны на нафту і аслаблення расійскага рубля.

Максімальнага значэння амерыканская валюта дасягнула 23 сакавіка: 2,6369 беларускага. 1 студзеня даляр каштаваў 2,1085.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0