Сумарная шкода для сусветнай эканомікі з-за пашырэння новага каранавіруса складзе больш за $5 трлн на працягу двух гадоў. Такія экспертныя ацэнкі прывяло ў сераду агенцтва Bloomberg.

У публікацыі адзначаецца, што «свет уступае ў самую глыбокую рэцэсію ў мірны час з 1930-х гадоў праз тое, што з-за віруса ўлады змусілі прыватны бізнэс спыніць працу, а людзей — сядзець дома». «Хоць спад, паводле прагнозаў, будзе непрацяглым, эканомікам [краін] спатрэбіцца час, каб нагнаць усё, што яны ўпусцілі», — падкрэсліваецца ў матэрыяле, цытаваным tass.ru.

У публікацыі падаецца меркаванне галоўнага эканаміста банкаўскай кампаніі Citigroup Кэтрын Ман. Яна мяркуе, што шкода для сусветнай эканомікі перавысіць $5 трлн.

Эксперты банка JPMorgan Chase ацэньваюць названы паказчык у $5,5 трлн. Яны адзначаюць, што ў развітых краінах будзе эканамічны спад, параўнальны з тымі, якія мелі месца ў 2008-2009 гадах і 1974-1975 гадах.

Спецыялісты амерыканскага банка Morgan Stanley лічаць, што ў развітых краінах паказчыкі ВУП вернуцца да дакрызіснага ўзроўню толькі ў трэцім квартале 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0