Фота Вадзіма Заміроўскага

Фота Вадзіма Заміроўскага

З 6 па 30 красавіка ўключна аквапарк «Лебядзіны» зачыняецца на прафілактычныя працы. Пра гэта Tut.by паведамілі ў забаўляльным комплексе.

Аквапарк зачыніцца на традыцыйныя прафілактычныя працы. Характэрна, што раней прафілактыку праводзілі ў верасні, а не як цяпер у красавіку.

За тры тыдні ў аквапарку цалкам абновяць ваду ва ўсіх басейнах і правядуць генеральную ўборку. Тут таксама плануюць часткова замяніць плітку, перафарбаваць сцены, адрамантаваць столь у водна-тэрмальнай зоне і ліквідаваць дробныя эксплуатацыйныя дэфекты.

Такое планавае закрыццё праводзіцца кожны год для камфорту і бяспекі наведвальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?