NY Post

NY Post

Ахвярамі каранавіруса ў ЗША да 06:30 раніцы стаў 1041 чалавек. Адпаведныя звесткі апублікаваў універсітэт Джона Хопкінса.

ЗША знаходзяцца на трэцім месцы па колькасці інфікаваных каранавірусам пасля Кітая і Італіі, аднак пры гэтым колькасць смяротных выпадкаў была меншая, чым у Іспаніі, Францыі і Іране. Усяго ў ЗША захварэлі 68 211 чалавек.

Найгоршая сітуацыя ў краіне склалася ў штаце Нью-Ёрк. На яго прыпадае траціна ўсіх смяротных выпадкаў, а колькасць захварэлых перавысіла 32 тыс. чалавек. Больш за 100 чалавек памерлі ў штаце Вашынгтон, дзе яшчэ ў лютым заразіліся жыхары дома састарэлых у Сіэтле.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0