У дзяжурную часць Маларыцкага РАУС паступіла паведамленне аб тым, што на вачах у мінака невядомы вылез праз праём аконнай рамы мэблевай крамы і збег, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Праз некалькі хвілін супрацоўнікі аператыўна-дзяжурнай службы затрымалі падазраванага недалёка ад месца здарэння.
Мужчына распавёў міліцыянерам, што падчас ранішняй прагулкі палічыў мэблевы магазін ювелірным. У мужчыны было пахмелле.
Мужчына трапіў у памяшканне, разбіўшы нагой акно, каб скрасці і пажывіцца. Усвядоміўшы сваю памылку, ён узяў крэсла і вырашыў спагнаць злосць на дзвярах крамы і пяці фужэрах, якія знаходзіліся побач. Затым кінуў «прыладу» і пакінуў гандлёвы аб'ект праз акно.
0
0
0
0
0
0