У мінулым годзе беларускія праваахоўнікі выявілі 4,5 тысячы нарказлачынстваў. Пра гэта праінфармаваў кіраўнік МУС Юрый Караеў, выступаючы на пасяджэнні прэзідыума Савета Міністраў 18 лютага, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Фота Надзеі Бужан.
Ён адзначыў, што ўсяго ў 2019 годзе з незаконнага абароту было канфіскавана больш за паўтары тоны наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсараў і аналагаў. Спынілі 29 каналаў пастаўкі наркотыкаў.
— Цяпер становішча ў сферы нелегальных паставак наркотыкаў з-за мяжы на ўнутраны рынак характарызуецца перавагай расійскага вектара, — заявіў Караеў.
0
0
0
0
0
0