У Ганконгу ўзброеныя рабаўнікі скралі 600 рулонаў туалетнай паперы, спалохаўшыся таго, што ў крамах скончацца тавары на фоне распаўсюду каранавіруса. Пра гэта паведамляе газета South China Morning Post.
Адзначаецца, што рабаванне здзейснілі тры чалавекі ў масках. Яны скралі каля 50 упаковак паперы ў дастаўшчыкоў ля адной з мясцовых крам у раёне 6-й раніцы.
Паліцыі паведаміла, што ў аднаго з іх пры сабе быў нож.
Сума шкоды склала прыкладна 130 $ (больш за 1 тысячы ганконскіх даляраў).
0
0
0
0
0
0